MotolkoHelp па-беларуску Profile Banner
MotolkoHelp па-беларуску Profile
MotolkoHelp па-беларуску

@MotolkoHelp

Followers
455
Following
26
Media
425
Statuses
1,044

Інсайды ды навіны з Беларусі пра Беларусь з ❤️ да Беларусі

Беларусь
Joined July 2023
Don't wanna be here? Send us removal request.
Explore trending content on Musk Viewer
Pinned Tweet
@MotolkoHelp
MotolkoHelp па-беларуску
5 months
Сёння – два гады з пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну. Мы ведаем, хто і чым займаўся гэтыя два гады.
Tweet media one
4
39
118
@MotolkoHelp
MotolkoHelp па-беларуску
4 months
Менск, Дзень Волі ў 1996 годзе.
Tweet media one
Tweet media two
Tweet media three
Tweet media four
1
16
188
@MotolkoHelp
MotolkoHelp па-беларуску
7 months
У Netflix выйшаў польскі серыял «1670», дзе з гумарам расказваецца пра суіснаванне сям’і шляхціца і сялян у вёсцы. Серыял зняты пра палякаў, але сярод герояў праваслаўны ліцвін Мацей. У адным з эпізодаў ён вешае намаляваную Пагоню – з хвастом уніз, што адразу падказвае, хто ён :)
Tweet media one
7
3
166
@MotolkoHelp
MotolkoHelp па-беларуску
5 months
Часопіс "Вожык", 1989 год. Час ідзе, нічога не змяняецца.
Tweet media one
1
14
164
@MotolkoHelp
MotolkoHelp па-беларуску
5 months
Сёння а 15 у Беларусі ў грамадскіх месцах транслявалі зварот Святланы Ціханоўскай.
3
6
119
@MotolkoHelp
MotolkoHelp па-беларуску
4 months
Дзень Волі ў Менску, 2017. У той дзень сілавікі затрымалі больш за 900 чалавек.
Tweet media one
Tweet media two
Tweet media three
Tweet media four
7
9
115
@MotolkoHelp
MotolkoHelp па-беларуску
4 months
Са святам, беларусы! З Днём Волі 🤍❤️🤍
0
4
113
@MotolkoHelp
MotolkoHelp па-беларуску
5 months
Беларусы далучыліся да акцыяў салідарнасці з Украінай больш чым у 20 гарадах свету
3
9
110
@MotolkoHelp
MotolkoHelp па-беларуску
4 months
Шэсце беларускай дыяспары ў Сіднэі, 1951 год.
Tweet media one
1
2
108
@MotolkoHelp
MotolkoHelp па-беларуску
5 months
Калі ласка, проста забудзьцеся на тыя даты, што злева. Не трэба іх святкаваць.
Tweet media one
7
8
102
@MotolkoHelp
MotolkoHelp па-беларуску
5 months
Сёння, у гадавіну расейскага ўварвання ва Украіну, беларусы выйшлі на акцыі больш чым у 20 гарадах 14 краін свету – на трох розных кантынентах. Больш фота з акцый па спасылцы:
Tweet media one
Tweet media two
Tweet media three
Tweet media four
0
11
97
@MotolkoHelp
MotolkoHelp па-беларуску
4 months
У 2018 годзе ўпершыню за шмат гадоў Дзень Волі ў Менску #БНР100 адбыўся (амаль) без затрыманняў і выглядаў вельмі святочна.
Tweet media one
Tweet media two
Tweet media three
Tweet media four
0
5
94
@MotolkoHelp
MotolkoHelp па-беларуску
8 months
Cёння гадавіна пачатка паўстання 1830-1831 года. У беларускіх падручніках, у адрозненне ад паўстанняў Каліноўскага і Касцюшкі, яго амаль ігнаруюць, хаця гэта было нацыянальна-вызваленчае паўстанне з мэтай вярнуць незалежнасць Рэчы Паспалітай.
Tweet media one
1
12
93
@MotolkoHelp
MotolkoHelp па-беларуску
4 months
Дзень Волі ў Менску, 2014. Адбываўся на фоне акупацыі Крыма і нападу Расеі на Украіну. Амапаўцы ў першую чаргу намагаліся адабраць расцяжкі «Расея – гэта вайна», «Героі не паміраюць», «Прэч з Украіны».
Tweet media one
Tweet media two
Tweet media three
Tweet media four
1
10
93
@MotolkoHelp
MotolkoHelp па-беларуску
5 months
5 сакавіка 1953 года памёр дыктатар Іосіф Джугашвілі (Сталін), які разам з Гітлерам развязаў Другую Сусветную вайну. Сталін знішчаў беларускую інтэлігенцыю і культуру. У 1920-1953 было рэпрэсавана больш за 600 тысяч жыхароў БССР. На фота – Брэст у 1941 годзе.
Tweet media one
6
8
90
@MotolkoHelp
MotolkoHelp па-беларуску
6 months
Украінскія СМІ сёння распаўсюджваюць фота дакументаў забітага ў Крынках беларускага вайскоўца. Але ягоны ваенны білет – афіцэра запасу УС РБ. Мяркуючы па фота, ён звольніўся са службы УС РБ яшчэ ў 2004 годзе. Таму сцвярджэнне пра ўдзел у вайне дзейнага афіцэра УС РБ некарэктнае.
Tweet media one
Tweet media two
Tweet media three
5
19
90
@MotolkoHelp
MotolkoHelp па-беларуску
6 months
Часта ад расейцаў можна пачуць «навошта вам беларуская мова, на ёй не зрабілі нічога вялікага». Хтосьці нават пасля расповеду пра Ноч расстраляных паэтаў можа казаць «ну пасля Сталіна была адліга». Гэта гісторыя пра мастака і актывіста Лявона Баразну, забітага саветамі ў 1972.
Tweet media one
2
16
90
@MotolkoHelp
MotolkoHelp па-беларуску
8 months
@ConstitutionPRB У 1996 годзе Лукашэнка быў у кроку ад імпічмента. У канфлікт паміж Вярхоўным Саветам і Лукашэнкам улезла Расія, якая падманула беларусаў і Лукашэнка застаўся ва ўладзе. Так што вы хоць і выпадкова, але маеце рацыю - Расія вінаватая ў тым, што Лукашэнка дагэтуль у Беларусі.
0
0
82
@MotolkoHelp
MotolkoHelp па-беларуску
4 months
Сёння Украіна атрымала першы Оскар – за дакументальны фільм «20 дзён у Марыупалі». Рэжысёр гэтага фільма – Мсціслаў Чарноў – у 2020 годзе быў у Беларусі. Менавіта Мсціслаў зняў на камеру момант забойства Аляксандра Тарайкоўскага 10 жніўня 2020 года на Пушкінскай.
Tweet media one
0
6
83
@MotolkoHelp
MotolkoHelp па-беларуску
4 months
Паглядзіце, які прыгожы міжваенны Пінск!
Tweet media one
Tweet media two
Tweet media three
Tweet media four
0
5
81
@MotolkoHelp
MotolkoHelp па-беларуску
4 months
19 сакавіка пасля чарговых прэзідэнцкіх выбараў, на якіх Лукашэнка намаляваў сабе перамогу, адбылася Плошча.
Tweet media one
Tweet media two
Tweet media three
Tweet media four
0
3
79
@MotolkoHelp
MotolkoHelp па-беларуску
6 months
Сёння – 186 гадоў са дня нараджэння Кастуся Каліноўскага, чые словы дагэтуль застаюцца актуальнымі.
Tweet media one
0
6
78
@MotolkoHelp
MotolkoHelp па-беларуску
6 months
22 студзеня 1863 года пачалося вызвольнае паўстанне, якое мы ведаем як паўстанне Каліноўскага. Расейская прапаганда намагаецца прыніжаць яго ролю ў беларускай гісторыі ці ўвогуле робіць выгляд, што гэта польскае паўстанне. Таму не забывайцеся, якім быў пароль паўстанцаў:
Tweet media one
0
6
78
@MotolkoHelp
MotolkoHelp па-беларуску
6 months
4 лютага 1746 года нарадзіўся герой, якога шануюць у Беларусі, Польшчы, Літве, ЗША і Францыі. У чыне палкоўніка Тадэвуш Касцюшка удзельнічаў у вайне за незалежнасць ЗША, а ў 1794 годзе ўзначаліў паўстанне за вызваленне Рэчы Паспалітай ад акупантаў з Расеі і Прусіі.
Tweet media one
2
8
77
@MotolkoHelp
MotolkoHelp па-беларуску
3 months
Менск, 1918 год.
Tweet media one
1
6
76
@MotolkoHelp
MotolkoHelp па-беларуску
4 months
Для ўсіх, хто лічыць, быццам бы "з Каліноўскага зляпілі героя савецкія (расейскія) прапагандысты". Вось газета «Шлях моладзі», надрукаваная ў Вiльні ў 1938 годзе.
Tweet media one
0
7
75
@MotolkoHelp
MotolkoHelp па-беларуску
5 months
1994 год, выбары ў Салігорску. Апошнія на сённяшні дзень выбары без фальсіфікацый. Цікава, за каго галасавалі гэтыя задаволеныя людзі?
Tweet media one
4
3
74
@MotolkoHelp
MotolkoHelp па-беларуску
4 months
У ноч 14-15 сакавіка 1919 у Нясвіжы пачалося антысавецкае паўстанне. Яго ўдзельнікі захапілі а��міністрацыйныя будынкі і вызвалілі вязняў. Праз некалькі дзён бальшавікі патапілі паўстанне ў крыві. Пазней у гонар паўстанцаў быў створаны помнік. Яго знішчылі падчас Другой Сусветнай.
Tweet media one
Tweet media two
2
6
71
@MotolkoHelp
MotolkoHelp па-беларуску
6 months
28 студзеня 1588 года – дзень народзінаў Трэцяга Статута ВКЛ! Менавіта ў гэты дзень Вялікі князь літоўскі і кароль польскі Жыгімонт Ваза зацвердзіў сваім прывілеем Статут, над якім працавала спецыяльная камісія – яе ўзначальвалі канцлер Астафей Валовіч і падканцлер Леў Сапега.
Tweet media one
1
4
70
@MotolkoHelp
MotolkoHelp па-беларуску
6 months
А яшчэ сёння дзень народзінаў беларускага класіка, чые творы за 150 гадоў не згубілі сваю актуальнасць. Настолькі не згубілі, што, як і ў XIX стагоддзі, іх зноў прызналі экстрэмісцкімі. З днём народзінаў, шаноўны двойчы беларускі экстрэміст Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч!
Tweet media one
3
6
70
@MotolkoHelp
MotolkoHelp па-беларуску
5 months
Іранічна, але менавіта 23 лютага 1944 года была створаная Беларуская Краёвая Абарона. БКА павінна была стаць асновай для арміі незалежнай Беларусі і змагалася з бальшавікамі. Усе гады прапаганда кляйміла БКА як «фашыстаў», як і любы рух, які не падпарадкоўваўся саветам.
Tweet media one
Tweet media two
2
9
70
@MotolkoHelp
MotolkoHelp па-беларуску
4 months
Уладзімір Арлоў выступае на мітынгу падчас Дзядоў у 1988 годзе. Пасля гэтую акцыю разагналі сілавікі. Дарэчы, побач з Арловым - Зянон Пазняк. Сёння Уладзімір Арлоў правядзе сустрэчу ў Вільні па адрасе Naujoji Riovoniu 10. Пачатак а 19:00.
Tweet media one
0
5
69
@MotolkoHelp
MotolkoHelp па-беларуску
3 months
А вось фотаздымкі з 1930-х. Можа гэта Нью-Ёрк ці Парыж? Дзе ж жывуць такія стылёвыя людзі? Гэта Брэст!
Tweet media one
Tweet media two
Tweet media three
Tweet media four
4
7
70
@MotolkoHelp
MotolkoHelp па-беларуску
5 months
З Днём роднай мовы, беларускі і беларусы! Апошнія гады былі занадта пераканаўчымі ў тым, што родная мова – гэта скарб, а чужая мова – тое, за што цябе могуць прыйсці «асвабаждать» ад тваёй краіны, маёмасці і нават жыцця. То не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі!
Tweet media one
2
5
65
@MotolkoHelp
MotolkoHelp па-беларуску
5 months
А што са стаўленнем да нацыянальнага? Менавіта Машэраў першым назваў беларусаў «рускімі са знакам якасці». Гэта пры ім масава закрываліся беларускія школы, а навучанне дзяцей пераводзілі на рускую мову. І гэта пры Машэраве забілі актывіста Лявона Баразну і знішчылі Нямігу.
Tweet media one
2
6
63
@MotolkoHelp
MotolkoHelp па-беларуску
5 months
Называеце «23 февраля» святам і ганарыцеся «подзвігамі дзядоў у Вялікай Айчыннай»? Вось вам «подзвігі дзядоў»: 23 лютага 1945 войскі НКУС (НКВД) у пошуках партызан Арміі Краёвай ачапілі вёску Лаўжы, загналі туды ўсіх, каго сустрэлі па дарозе, і спалілі вёску з усімі жыхарамі.
Tweet media one
Tweet media two
2
13
64
@MotolkoHelp
MotolkoHelp па-беларуску
5 months
11 лютага 1807 года нарадзіўся Напалеон Орда - беларускі і польскі мастак, кампазітар, піяніст і нават педагог. Ён замалёўваў пейзажы і будынкі, звязаныя з жыццём вядомых людзей. Напалеон Орда даў абяцанне намаляваць усе замкі Беларусі, пакуль яны не разбурыліся.
Tweet media one
Tweet media two
Tweet media three
Tweet media four
1
5
63
@MotolkoHelp
MotolkoHelp па-беларуску
5 months
I ўсё мілагучна для слыху майго: I звонкае «дзе», i густое «чаго» (Пімен Панчанка). Беларускія словы складваюцца ў такую песню, што душа спявае! Нашая мова адразу паказвае, хто ты і адкуль. То падзяліцеся вашымі любімымі словамі па-беларуску! Мы пачнем: шуфлядка😊
Tweet media one
34
5
63
@MotolkoHelp
MotolkoHelp па-беларуску
6 months
1 лютага 1661 года ў Магілёве адбылося паўстанне супраць маскоўскіх захопнікаў. Пад умоўны вокліч "Пара! Пара!" бурмістр Язэп Левановіч кінуўся секчы акупантаў. Жыхары цалкам знішчылі ваенны гарнізон. За гэты Магілёў атрымаў новы герб - той самы, якім горад карыстаецца сёння.
Tweet media one
1
10
62
@MotolkoHelp
MotolkoHelp па-беларуску
4 months
Палітзняволены журналіст і сябра саюза палякаў Беларусі Анджэй Пачобут быў затрыманы 25 сакавіка 2021 года. Ён дагэтуль за кратамі. У адным са сваіх пастоў ён правёў трапную аналогію пра ўсе антысавецкія паўстанні, аб якіх расказвае ўлада, прапаганда і нават школьныя падручнікі.
Tweet media one
0
7
63
@MotolkoHelp
MotolkoHelp па-беларуску
5 months
Зараз пра гэта мала хто памятае, але 6 сакавіка 1995 года была падпісаная дамова паміж ЕС і Беларуссю аб супрацоўніцтве. Гэта быў першы са шматлікіх крокаў да ўступлення ў ЕС. Пасля незаконнага рэферэндуму 1996 і захопу ўлады Лукашэнкам працэс ратыфікацыі дамовы быў замарожаны.
Tweet media one
1
4
57
@MotolkoHelp
MotolkoHelp па-беларуску
6 months
Каваманы тут? Вось вам цікавы факт пра Касцюшку: ён быў заўзятым каваманам! Да кавы Тадэвуш прызвычаіўся ў амерыканскім войску. Кава была для яго сімвалам свабоды, ён піў яе некалькі разоў на дзень, сам любіў малоць і пражыць, а яшчэ ведаў шмат спосабаў прыгатавання.
Tweet media one
1
2
62
@MotolkoHelp
MotolkoHelp па-беларуску
5 months
Сёння дзень народзінаў Рыгора Барадуліна. У гэты дзень узгадаем найбольш актуальныя на сёння ягоныя вершы, у тым ліку і той, што ён напісаў 10 гадоў таму пра Еўрамайдан.
Tweet media one
Tweet media two
Tweet media three
Tweet media four
1
4
58
@MotolkoHelp
MotolkoHelp па-беларуску
8 months
Талаконнікава перасылала данаты на карысць УСУ, і шмат хто з ліберальнай расейскай публікі палічыў гэта непрымальным. Гэтая гісторыя паказала, што для многіх расейцаў нармальна быць на баку зла, калі гэтае зло сваё, роднае. У беларусаў такіх «маральных пакут» ніколі не заўважалі.
Tweet media one
Tweet media two
Tweet media three
@nadyariot
Nadya Tolokonnikova
8 months
1. заебали блядь орать 2. по сбору в феврале 2022: ДАО - демократическая организация, где люди голосованием решают, куда отправляются средства, где я была одной из участниц, которая последовательно топила за поддержку армии, другие голосовали иначе. это отражается в разнообразии
376
165
2K
6
7
57
@MotolkoHelp
MotolkoHelp па-беларуску
6 months
Ніколі такога не было, і вось зноў неасаўкі вядуць адлік ад бальшавісцкіх утварэнняў, ігнаруючы беларускія. 105 гадоў беларускай дыпламатыі споўнілася 20 лютага 2023 года, бо да бальшавісцкіх "дыпламатаў" у беларусаў быў Язэп Варонка, першы Народны сакратар замежных спраў БНР.
@BelarusMID
МИД Беларуси 🇧🇾
6 months
2️⃣2️⃣ января 2024 г. современной белорусской дипломатической службе исполняется 105 лет. 📰 Именно в этот день в 1919 году в белорусской газете "Звязда" было размещено первое публичное объявление о начале деятельности Комиссариата по иностранным делам
Tweet media one
6
8
34
3
3
59
@MotolkoHelp
MotolkoHelp па-беларуску
4 months
Дзень Волі ў Менску, 2007 год.
Tweet media one
Tweet media two
1
3
58
@MotolkoHelp
MotolkoHelp па-беларуску
4 months
9 сакавіка 1918 года Другой Устаўной граматая была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка. Яна абвяшчала свабоду слова, друку, сходаў, страйкаў, уводзіла 8-гадзінны працоўны дзень. II грамата не вызначала межы і адносіны з іншымі дзяржавамі. Гэта вызначыць ужо Трэцяя грамата.
Tweet media one
0
6
58
@MotolkoHelp
MotolkoHelp па-беларуску
5 months
Што пісалі ў беларускіх падручніках у 1990-х і што пішуць там зараз.
Tweet media one
Tweet media two
4
12
58
@MotolkoHelp
MotolkoHelp па-беларуску
8 months
Зараз усе публікуюць справаздачу ад Spotify, дзе расказваюць, што слухалі ў гэтым годзе. А што ў гэтым годзе слухалі беларусы? Цішыню ў адказ на нашыя спробы звязацца з палітвязнямі.
Tweet media one
0
6
56
@MotolkoHelp
MotolkoHelp па-беларуску
6 months
Усе мы ведаем пра бітву пад Воршай, дзе войска ВКЛ пад кіраўніцтвам вялікага гетмана Канстанціна Астрожскага наваляла маскавітам. А ці памятаеце вы пра Альшаніцкую бітву? 27 студзеня 1527 войска Астрожскага перамагло крымскіх татар і спыніла набегі Крымскага ханства на ВКЛ.
Tweet media one
1
4
56
@MotolkoHelp
MotolkoHelp па-беларуску
5 months
Сёння, 10 лютага, гэтаму вершу Рыгора Барадуліна спаўняецца 10 гадоў. Гэта адзін з апошніх вершаў беларускага класіка. «Сплыве па Дняпры Набрыдзь, Навалач, Хлюсь. Майдан празь вякі Прывітае быліна. Ня схіліць чало Спадарыня Беларусь, Незалежная, як жыцьцё, Нэнька Украіна».
Tweet media one
1
9
56
@MotolkoHelp
MotolkoHelp па-беларуску
7 months
Святлана Ціханоўская павіншавала ўсіх беларусаў, якія адзначаюць Божае Нараджэнне 25 снежня. «Дарагія мае, сёння я хачу пазычыць усім вам міра, дабра і святла, якое не дазволіць змроку захапіць нашыя сэрцы. З Калядамі вас!»
0
4
56
@MotolkoHelp
MotolkoHelp па-беларуску
7 months
Навагодні зварот Святланы Ціханоўскай да беларусаў
0
2
55
@MotolkoHelp
MotolkoHelp па-беларуску
3 months
У гэты дзень у 1983 годзе памёрла Ларыса Геніюш - паэтка, якая прайшла праз сталінскія рэпрэсіі, гулаг і прынцыпова адмовілася атрымліваць савецкае грамадзянства. На пахаванне выйшла ўся Зельва і прыехалі Уладзімір Арлоў і Адам Мальдзіс, якім саветы забаранялі гэта рабіць.
Tweet media one
0
4
55
@MotolkoHelp
MotolkoHelp па-беларуску
7 months
У снежні 2019 у Менску праходзілі пратэсты супраць інтэграцыі з Расеяй. Адным з арганізатараў акцый быў Павел Севярынец, які знаходзіцца за кратамі з 7 чэрвеня 2020 года. Сёння яму споўнілася 48 гадоў. Гэта трэці ягоны дзень народзінаў запар, які Павел сустракае ў турме.
Tweet media one
Tweet media two
Tweet media three
Tweet media four
2
2
54
@MotolkoHelp
MotolkoHelp па-беларуску
4 months
Святлана Ціханоўская сустрэлася з гуртом «Бі-2» перад іх канцэртам у Вільні. Яны распавялі, што ў 2020 годзе хацелі выступіць ля Стэлы, але не паспелі. Шура і Лёва з «Бі-2» – беларусы з Бабруйска і Менска. Менавіта ў Менску і быў заснаваны культавы гурт.
Tweet media one
Tweet media two
0
0
53
@MotolkoHelp
MotolkoHelp па-беларуску
4 months
Беларусы па ўсім свеце адзначаюць Дзень Волі #БНР106 Дадаем фота з акцый у пост па спасылцы ніжэй:
Tweet media one
Tweet media two
Tweet media three
Tweet media four
0
3
54
@MotolkoHelp
MotolkoHelp па-беларуску
6 months
Сёння ў Вільні ўначы запальвалі вогнішча – у памяць аб студзеньскіх падзеях 1991 года. 11-13 студзеня савецкая армія намагалася знішчыць аднавіўшую незалежнасць Літву і захапіць тэлевежу і Сейм. Людзі клаліся пад танкі, каб не дазволіць праехаць. За ноч саўкі забілі 14 чалавек.
Tweet media one
Tweet media two
Tweet media three
Tweet media four
3
4
52
@MotolkoHelp
MotolkoHelp па-беларуску
5 months
8 лютага 1810 года нарадзіўся Ян Хруцкі – беларускі мастак, які заснаваў жанр акадэмічнага нацюрморта ў беларускім жывапісе. Вы дакладна ведаеце прынамсі адну яго карціну, фрагмент якой быў выкарыстаны на купюры наміналам 1000 рублеў :)
Tweet media one
Tweet media two
2
4
52
@MotolkoHelp
MotolkoHelp па-беларуску
7 months
Жыццёва, так?
Tweet media one
0
1
50
@MotolkoHelp
MotolkoHelp па-беларуску
4 months
24 сакавіка 1794 года пачалося паўстанне пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі. Жаданне людзей жыць не пад гнётам Расейскай імперыі патапіў у крыві мяснік Сувораў, у гонар якога дагэтуль названыя вуліцы і стаяць помнікі ў Беларусі.
Tweet media one
Tweet media two
Tweet media three
Tweet media four
0
4
50
@MotolkoHelp
MotolkoHelp па-беларуску
7 months
Пасля 24.02.22 за антываенную пазіцыю затрымалі не менш за 1 645 беларусаў. - 13 рэйкавых партызан асуджаныя агулам на 199,5 гадоў - мінімум 35 чалавек асуджаныя за перадачу фота рас. тэхнікі - мінімум 14 чалавек пасадзілі за намер ваяваць на баку Украіны
Tweet media one
1
9
51
@MotolkoHelp
MotolkoHelp па-беларуску
4 months
12 сакавіка 1917 года ў Менску адбыўся дзень беларускага значка. Гэта была грамадская акцыя па папулярызацыі нацыянальнай сімволікі. Бела-чырвона-белыя стужкі, значкі, какарды беларусы пачалі насіць не толькі ў гарадах, але і на фронце. Праз год БЧБ стане дзяржаўным сцягам БНР.
Tweet media one
0
4
50
@MotolkoHelp
MotolkoHelp па-беларуску
5 months
3 сакавіка 1944 года забілі драматурга Францішка Аляхновіча. Ён напісаў адну з першых кніг пра савецкі ГУЛАГ – «У капцюрох ГПУ». У 1933 годзе СССР і Польшча абмянялі Аляхновіча на Тарашкевіча. Па легендзе, Францішак пры сустрэчы падчас абмену запытаўся: «Бронюсь, куды ты ідзеш?!»
Tweet media one
2
3
49
@MotolkoHelp
MotolkoHelp па-беларуску
6 months
З Днём горада, менчукі! Менавіта 6 лютага 1772 года ўпершыню адзначаўся дзень горада, калі ладзілі кірмаш, розныя гулянні і забавы. Гэтая дата звязаная з апекуном Менска – святым Феліцыянам.
Tweet media one
Tweet media two
Tweet media three
Tweet media four
0
1
50
@MotolkoHelp
MotolkoHelp па-беларуску
8 months
Не глядзіце расейскія серыялы, уключыце лепш штосьці добрае і цікавае на беларускай. Тым больш, што шмат беларусаў займаюцца агучкай і робяць гэта выдатна!
Tweet media one
Tweet media two
Tweet media three
Tweet media four
0
8
50
@MotolkoHelp
MotolkoHelp па-беларуску
7 months
Сёння магло б споўніцца 72 гады генералу Юрыю Захаранку, кіраўніку МУС у 1994-1995. Пасля выбараў 1994 ён стаў адным з апанен��аў Лукашэнкі, за што яго выкралі і забілі 7 траўня 1999 года. Лічыцца, што да забойства датычныя Шэйман, Паўлічэнка, Наўмаў, Сівакоў і, вядома, Лукашэнка.
Tweet media one
Tweet media two
Tweet media three
Tweet media four
0
3
50
@MotolkoHelp
MotolkoHelp па-беларуску
4 months
@dw_russian "стали использовать бело-красно-белый флаг белорусской оппозиции" Хопіць ганьбіцца. Гэта нацыянальны сцяг Беларусі.
1
0
50
@MotolkoHelp
MotolkoHelp па-беларуску
5 months
29 лютага 1468 года Вялікі князь Казімір Ягайлавіч (пляменнік Вітаўта) выдаў Судзебнік – першы кодэкс крымінальнага і працэсуальнага права ў ВКЛ. Гэты дакумент дазволіў пабудаваць закон і парадак у ВКЛ, а таксама стаў папярэднікам Статутаў. Ніжэй трэд пра Судзебнік Казіміра.
Tweet media one
Tweet media two
1
2
50
@MotolkoHelp
MotolkoHelp па-беларуску
4 months
Дзень Волі ў Менску, 2013 год. Людзі ідуць з партрэтамі палітвязняў. Мікалай Статкевіч, Павел Севярынец, Зміцер Дашкевіч у 2024 годзе зноў палітзняволеныя. Алесь Бяляцкі - палітвязень і лаўрэат Нобелеўскай прэміі. Эдуард Лобаў загінуў, абараняючы Украіну ад расейскіх захопнікаў.
Tweet media one
Tweet media two
Tweet media three
Tweet media four
0
4
49
@MotolkoHelp
MotolkoHelp па-беларуску
5 months
Аднойчы Машэраву патэліў член Палітбюро і патрабаваў, каб з БССР даслалі на Новы год дзевяць тысяч малочных парасят. «І самае гнюснае ў тым, што я пашлю яму гэтых парасятак», казаў Машэраў. У тыя гады Масква забірала 40% даходу Беларусі. Гэта на тэму «мы вам заводы построілі».
Tweet media one
2
3
48
@MotolkoHelp
MotolkoHelp па-беларуску
6 months
Ці ведаеце вы гісторыю Янкі Філістовіча? Сёння спаўняецца 98 гадоў з народзінаў беларускага героя, які змагаўся за незалежнасць Беларусі пасля сканчэння Другой Сусветнай войны – і прыляцеў для гэтага ў Беларусь, дэсантаваўшыся з самалёта.
Tweet media one
2
2
48
@MotolkoHelp
MotolkoHelp па-беларуску
5 months
25 лютага 1990 года ў Менску адбыўся мітынг, на які прыйшлі больш за 100 тысяч беларусаў. Улады, як звычайна, запалохвалі сілавікамі, але людзі ўсё роўна выйшлі з патрабаваннямі даць прамы эфір БНФ. І дамагліся свайго!
Tweet media one
Tweet media two
Tweet media three
Tweet media four
3
3
49
@MotolkoHelp
MotolkoHelp па-беларуску
5 months
Святлана Ціханоўская на Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы: «Дыктатары не спыняцца, пакуль іх не спынім мы»
0
2
49
@MotolkoHelp
MotolkoHelp па-беларуску
5 months
19 лютага 1918 года нямецкія войскі выйшлі з Менску, а ўжо 20 лютага быў створаны Народны Сакратарыят – па сутнасці, першы беларускі ўрад. Яго старшынём быў Язэп Варонка, пра якога падрабязней мы ўжо пісалі ў трэдзе ніжэй.
Tweet media one
@MotolkoHelp
MotolkoHelp па-беларуску
6 months
Ніколі такога не было, і вось зноў неасаўкі вядуць адлік ад бальшавісцкіх утварэнняў, ігнаруючы беларускія. 105 гадоў беларускай дыпламатыі споўнілася 20 лютага 2023 года, бо да бальшавісцкіх "дыпламатаў" у беларусаў быў Язэп Варонка, першы Народны сакратар замежных спраў БНР.
3
3
59
0
4
48
@MotolkoHelp
MotolkoHelp па-беларуску
5 months
Так выглядала ўніяцкая царква ў вёсцы Імянін (Таракань) Драгiчынскага раёну. Гэта не проста вёска – калісьці яна была цэнтрам уніяцтва ў ВКЛ. Кляштар закрылі ў 1874 годзе. У 1950 годзе саветы знішчылі царкву.
Tweet media one
Tweet media two
Tweet media three
Tweet media four
1
3
48
@MotolkoHelp
MotolkoHelp па-беларуску
7 months
Святлана Ціханоўская звернецца да беларусаў 31 снежня а 23:50 па мінскім часе.
1
2
46
@MotolkoHelp
MotolkoHelp па-беларуску
3 months
Святлана Ціханоўская ўшанавала памяць ахвяраў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Лідарка дэмсіл сёння, у 38-ю гадавіну аварыі на ЧАЭС, узяла ўдзел у цырымоніі ўскладання кветак да помніка «Маці Чарнобыля» ў Вільні.
Tweet media one
Tweet media two
Tweet media three
Tweet media four
0
5
46
@MotolkoHelp
MotolkoHelp па-беларуску
4 months
Сёння магло споўніцца 60 гадоў беларускаму паэту і мастаку Міхалу Анемпадыставу. Ледзь не кожная другая знакамітая беларуская песня за ягоным аўтарствам. Гэта ён напісаў «Народны альбом», яго тэксты спявалі NRM, Зміцер Вайцюшкевіч і іншыя. І так, «Простыя рэчы» – гэта таксама ён
Tweet media one
Tweet media two
Tweet media three
Tweet media four
1
2
45
@MotolkoHelp
MotolkoHelp па-беларуску
4 months
На месца нямецкай акупацыі прыйшла савецкая. Карыкатура з брытанскага часопіса «Punch» у ліпені 1944 года. Добра бачныя беларускія гарады: Віцебск, Бабруйск, Полацк і іншыя.
Tweet media one
1
7
45
@MotolkoHelp
MotolkoHelp па-беларуску
8 months
Зубр аплаквае і развітваецца з сябрам, якога збіла машына😭 У трагедыі вінаватая вайсковая машына, якая на высокай хуткасці ехала праз польскую вёску каля Белавежскай пушчы.
2
2
45
@MotolkoHelp
MotolkoHelp па-беларуску
6 months
Марына Адамовіч, жонка палітвязня Мікалая Статкевіча, выйшла на волю пасля 15 сутак арышту. Пра гэта паведаміў Андрэй Шарэнда.
Tweet media one
2
2
45
@MotolkoHelp
MotolkoHelp па-беларуску
3 months
Беларусы і ўкраінцы арганізавалі вытворчасць FPV-дронаў: «Ужо адпрацавалі па танку!» Паведамляецца, што ўжо было выраблена і пастаўлена 25 дронаў.
0
4
44
@MotolkoHelp
MotolkoHelp па-беларуску
8 months
Галоўны рэдактар Kyiv Post Багдан Нагайла: «Дэмсілы Беларусі з праўкраінскай пазіцыяй імкнуцца да вызвалення Беларусі ад Крамля, але Кіеў іх наўмысна ігнаруе». Што стаіць за гэтым ігнараваннем? Дамоўленасці з Лукашэнкам? Грошы, бізнес, ваенныя фактары?
3
2
43
@MotolkoHelp
MotolkoHelp па-беларуску
4 months
Дзень Волі ў Менску, 1994 год. Людзі выступаюць супраць прарасейскага курса Кебіча і Грыба. Дарэчы, на плакаце з мухаморамі можна заўважыць яшчэ аднаго добра вядомага вам персанажа.
Tweet media one
Tweet media two
Tweet media three
Tweet media four
1
2
43
@MotolkoHelp
MotolkoHelp па-беларуску
5 months
4 сакавіка 1990 года адбыліся выбары ў Вярхоўны Савет БССР 12 склікання. Дэпутатаў ВС 12 склікання яшчэ называюць «дэпутатамі незалежнасці» – бо менавіта яны прагаласавалі за незалежнасць Беларусі. Сярод іх - Ніл Гілевіч, Анатоль Лябедзька, Сяргей Навумчык, Зянон Пазняк і іншыя.
Tweet media one
1
2
42
@MotolkoHelp
MotolkoHelp па-беларуску
5 months
Сёння, 13 лютага, спаўняецца 319 гадоў са дня нараджэння першай вядомай беларускай пісьменніцы, мастачкі і паэтэсы – Францішкі Уршулі Радзівіл. У рэзідэнцыі ў Нясвіжы яна стварыла першы беларускі тэатр, для якога сама пісала п'есы. Зараз вядома не менш за 80 твораў Францішкі.
Tweet media one
0
4
43
@MotolkoHelp
MotolkoHelp па-беларуску
4 months
Дзень Волі ў Менску, 1993 год. На мерапрыемстве ў філармоніі прысутнічаў кіраўнік Беларусі старшыня Вярхоўнага Савета Станіслаў Шушкевіч і старшыня Рады БНР Язэп Сажыч. Гэта было сімвалічнае яднанне беларусаў РБ з беларусамі замежжа, а таксама перадачы пераемнасці БНР да РБ.
Tweet media one
Tweet media two
Tweet media three
Tweet media four
0
3
43
@MotolkoHelp
MotolkoHelp па-беларуску
6 months
Пасля сканчэння Другой сусветнай вайны СССР атрымаў ад Германіі кантрыбуцыю на аднаўленне дамініканскага кляштару ў Менску. Але ў 1950 годзе яго ўзарвалі, каб на месцы кляштара разбіць сквер і паставіць помнік Сталіну. Стары Менск пацярпеў ад саветаў больш, чым ад самое вайны.
Tweet media one
Tweet media two
Tweet media three
Tweet media four
0
4
42
@MotolkoHelp
MotolkoHelp па-беларуску
5 months
10 лютага 1940 года саветы правялі першую дэпартацыю ў Сібір з Заходняй Беларусі. Да чэрвеня 1941 года былі вывезеныя 120 тысяч чалавек. Маёмасць канфіскоўвалася, а перавозка адбывалася пад канвоем у вагонах для ската. Тысячы людзей загінулі падчас перавозкі ў нечалавечых умовах.
Tweet media one
Tweet media two
Tweet media three
Tweet media four
1
11
42
@MotolkoHelp
MotolkoHelp па-беларуску
7 months
Дыпламаты з Латвіі, Літвы, Польшчы, Швецыі і Эстоніі па-беларуску віншуюць беларусаў з надыходзячымі Калядамі ❤️
0
3
41
@MotolkoHelp
MotolkoHelp па-беларуску
7 months
Сёння спаўняецца 32 гады са дня распаду СССР. Менавіта ў гэты дзень у 1991 годзе была прынята дэкларацыя аб спыненні існавання СССР, якая і паклала канец гэтай турме народаў.
Tweet media one
0
4
41
@MotolkoHelp
MotolkoHelp па-беларуску
8 months
Пуцін пакінуў Мінск. А мог бы і гэты свет
3
3
41
@MotolkoHelp
MotolkoHelp па-беларуску
6 months
Два гады таму падобнае ўжо было ў Беларусі. Тады мала хто зразумеў, што адбываецца. А пасля здарылася 24 лютага 2022.
@svaboda
Радыё Свабода
6 months
У Польшчы паведамілі аб збоях GPS на большай тэрыторыі краіны, у тым ліку ў Сувальскім калідоры. А што ў Беларусі?
0
0
0
4
3
39
@MotolkoHelp
MotolkoHelp па-беларуску
6 months
30 гадоў таму амерыканскі прэзідэнт першы і пакуль апошні раз прыехаў у Мінск. У Беларусі Біл Клінтан наведаў і Курапаты. У студзені 1994 года Беларусь была ў цэнтры ўвагі амерыканскіх і еўрапейскіх медыя, як краіна, якая добраахвотна і без умоваў адмовілася ад ядзернай зброі.
Tweet media one
Tweet media two
Tweet media three
Tweet media four
1
3
40
@MotolkoHelp
MotolkoHelp па-беларуску
7 months
13 гадоў таму адбылася Плошча-2010 – пасля чарговых скрадзеных выбараў, на якіх масавыя фальсіфікацыі забяспечылі Лукашэнку «элегантную победу». Дзясяткі тысяч беларусаў выйшлі на вуліцу ў Мінску. Гэты стыхійны мітынг быў жорстка разагнаны сілавікамі.
Tweet media one
Tweet media two
Tweet media three
Tweet media four
0
3
38
@MotolkoHelp
MotolkoHelp па-беларуску
5 months
Супрацоўнікі і чытачы каля рэдакцыі газеты «Наша Ніва». Вільня, вуліца Завальная. Пачатак 20 стагоддзя.
Tweet media one
0
3
39
@MotolkoHelp
MotolkoHelp па-беларуску
6 months
Сёння спаўняецца 140 гадоў са дня народзінаў Антона Луцкевіча - аднаго з ініцыятараў абвяшчэння БНР і, па сутнасці, аднаго з бацькоў беларускай незалежнасці. Ён датычны прыкладна да ўсяго, што мы (пакуль яшчэ) можам прачытаць у школьных падручніках па гісторыі Беларусі.
Tweet media one
1
4
39
@MotolkoHelp
MotolkoHelp па-беларуску
4 months
13 сакавіка 1938 году ў СССР прынялі пастанову «Аб абавязковым вывучэнні расейскай мовы ў школах нацыянальных рэспублік і абласцей». Гэта было юрыдычнае замацаванне русіфікацыі і расеізацыі тых народаў, якія апынуліся ў савецкай турме народаў.
Tweet media one
0
5
38